Гульня World of Tanks беларусізавалася

Гульня World of Tanks беларусізавалася

MMO-экшан World of Tanks атрымаў беларускую лакалізацыю. У гульні з'явілася поўная беларуская агучка.

З'яўленне беларускай лакалізацыі — знак ад стваральнікаў гульні шматлікім прыхільнікам World of Tanks, якіх у Беларусі больш за 1 мільён.

Перад пачаткам бітвы танкісты пачуюць заклік "Да бою!". А за асаблівыя заслугі ў баі яны змогуць зарабіць ганаровыя званні "Ваяр", "Выведнік", "Лёсік" і г.д.

У каментары БЕЛТА продакт-менеджэр World of Tanks Максім Чувалаў паведаміў: "Выхад беларускай лакалізацыі — значная падзея для нас. Мы адказна падышлі да гэтай працы і спадзяемся, што беларускія гульцы ацэняць нашы намаганні".

Каб пачаць гуляць у "Танкі" па-беларуску, трэба спампаваць абнаўленне 9.14, выбраўшы ў моўным меню лончара беларускую мову. дарэчы, "Танкі" перакладзеныя ўжо на 39 моваў. Акрамя беларускай у абнаўленні 9.14 дадаліся ўкраінская і казахская версіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі