Гурт “Крама” адсвяткуе 25-годдзе вялікім канцэртам у Prime Hall

Гурт “Крама” адсвяткуе 25-годдзе вялікім канцэртам у Prime Hall

12 лістапада гурт “Крама” адсвяткуе 25 годдзе вялікім канцэртам у Prime Hall. Адмыслова пад падзею музыкі плануюць узняць некаторыя старыя песні, якія ці ўвогуле ніколі не выконваліся, ці выконваліся апошні раз вельмі даўно.

“Магчыма, узгадаем песню “Канада”, бо ўсё жыццё яе жадаем выканаць, але нешта ніяк не атрымліваецца, — з усмешкай кажа лідар гурта Ігар Варашкевіч. — І мы плануем яшчэ зрабіць новую песню “Стэфка праз 30 год”. Ужо спрабавалі на рэпетыцыі, праўда пакуль без тэксту. Сёлета “Стэфцы” і “Слуцкай браме” спаўняецца трыццаць гадоў, таму ў нас яшчэ адзін юбілей. Вось цяпер думаю, пра што можа быць трэцяя гісторыя пра Стэфку”.

Іншыя сюрпрызы, якія рыхтуюць музыкі пакуль трымаюцца ў сакрэце. Вядома толькі, што павіншаваць “Краму” выйдуць гурты Neuro Dubel, “Палац”, Trubetskoy і J:Mopc, якія апроч уласных невялічкіх сэтаў выканаюць і свае версіі песень юбіляра.

Квіткі на канцэрт можна будзе набыць праз новы сервіс smsbilet.by, які дазваляе набываць білеты праз тэлефонны рахунак. Першая партыя будзе каштаваць 280 тысяч беларускіх рублёў. Крыху пазней квіткі з’явяцца і ў звычайных распаўсюджвальнікаў, іх кошт будзе складаць 250-350 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі