Хабар беларускім мытнікам найчасцей прапануюць грамадзяне Малдовы
Яны складаюць 80% выпадкаў. 10% прыпадае на ўкраінцаў і 5% — на расіян.
Пра гэта піша газета "Звязда" са спасылкай на работнікаў Гомельскай мытні. Дарэчы, ад пачатку года гомельскія мытнікі 60 разоў адмаўляліся ад хабару. Як прыклад згадваецца грамадзянін Малдовы, які пры выездзе з Беларусі за 300 расійскіх рублёў спрабаваў паскорыць працэдуру праходжання мяжы. У падобных выпадках на пункты пропуску выклікаюцца супрацоўнікі аддзела ўласнай бяспекі і міліцыя.
Фота — nv-online.info