Хакеісты Беларусі прайгралі камандзе Расіі на чэмпіянаце свету — 0:6
На чэмпіянаце свету па хакеі ў Рызе 1 чэрвеня зборная Беларусі "ўсухую" прайграла камандзе Расіі — 0:6 (0:5, 0:0, 0:1).
Пры гэтым пяць шайбаў беларуская каманда прапусціла ў сваю браму ў першым жа перыядзе.
Гэта быў заключны матч групавога этапа турніру.
У групе "А" каманда Міхаіла Захарава, якая набрала чатыры балы, заняла апошняе месца. На перадапошнім апынулася зборная Вялікабрытаніі, якая таксама мае чатыры балы, але выйграла ў беларускіх хакеістаў у асабістай сустрэчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.