Хакеісты Магілёва і Жлобіна пабіліся пасля гульні

Хакеісты Магілёва і Жлобіна пабіліся пасля гульні

5 снежня ў Магілёве мясцовыя юныя хакеісты прымалі гасцей са Жлобіна. Як піша onliner.by, пасля гульні адбылася масавая бойка паміж 9-гадовымі спартоўцамі.

Сведка падзеі Вячаслаў Сікора, які здымаў матч, кажа, што да апошняга перыяду каманды ішлі ўпоравень, але потым Жлобін раптам вырваўся наперад. У выніку гульня скончылася з лікам 7:11 на карысць гасцей. Верагодна, гэтая крыўда і справакавала агрэсію гаспадароў. Праўда, бойка была нядоўгай: трэнеры і суддзі хутка разнялі хакеістаў.

Дарэчы, неўзабаве магілёўскія хакеісты адправяцца ў Жлобін з візітам у адказ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі