Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі маскоўскі "Спартак" — 4:1
14 верасня ў выязным матчы сезону Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" сустракалася з маскоўскім "Спартаком". Гэта другая сустрэча клубаў за сезон. Першая скончылася паразай "зуброў" у авертайме з лікам 3:4.
Затое другая склалася для мінскага клуба значна больш удала. Дынамаўцы святкавалі перамогу з лікам 4:1 (0:1, 0:3, 1:0).
Першую шайбу ў браму "Спартака" Лукаш Крайчак забіў на 15-й хвіліне. У другім перыядзе дынамаўцы тройчы прабівалі абарону гаспадароў — Аляксандр Паўловіч (30-я хвіліна), Артур Гаўрус (37-я) і Аляксандр Мацярухін (38-я).
Толькі ў самым пачатку трэцяга перыяду Мэт Гілрай са "Спартака" змог "размачыць" лік.
Цяпер на рахунку мінскага клуба 11 балаў, і яны занялі 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі.