Хакеісты мінскага “Дынама” адолелі маскоўскіх аднаклубнікаў

Хакеісты мінскага “Дынама” адолелі маскоўскіх аднаклубнікаў

Хакеісты мінскага “Дынама” адыграліся пасля нядаўняй паразы ад падмаскоўнага “Віцязя”: 8 кастрычніца на лёдзе “Мінск-Арэны” яны перамаглі аднаклубнікаў з Масквы з лікам 2:0 у чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.

Ужо на 4-й хвіліне хуткім голам адзначыўся Аляксандр Мацярухін. На 12-й хвіліне шайбу гасцям закінуў Андрэй Сцяпанаў. “Зубры” працягвалі ціснуць на гасцей, аднак іх спробы павялічыць перавагу поспеху не мелі. Зрэшты, маскоўскае “Дынама” таксама не змагло падабрацца да брамы мінскіх аднаклубнікаў.

Пасля 15 праведзеных матчаў у чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" мае ў сваім актыве 32 ачкі і займае 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Далей клуб чакае чатырохматчавая выязная серыя: 10 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу супраць СКА, 13 кастрычніка ў Маскве з ЦСКА, 15 кастрычніка ў Чарапаўцы супраць "Северсталі", 17 кастрычніка ў гасцях у "Сочы". І толькі 19 кастрычніка “зубры” згуляюць у сябе дома — з маскоўскім “Спартаком”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі