Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі ЦСКА — 2:4

Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі ЦСКА — 2:4

29 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" прымалі на сваёй пляцоўцы гасцей з маскоўскага ЦСКА. Гульня скончылася з лікам 4:2 (0:1, 1:0, 3:1) на карысць гасцей.

Лік у гульні адкрылі "зубры": шайбу на 14-й хвіліне забіў Аляксей Протас. Толькі ў другім перыядзе армейцы здолелі зраўняць лік. А вось апошняя траціна матча стала для дынамаўцаў фатальнай: яны прапусцілі тры шайбы. Толькі на апошняй хвілне сустрэчы Арцём Дзямкоў здолеў забіць у браму ЦСКА яшчэ адзін гол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі