Хакеісты мінскага “Дынама” нарэшце выйгралі пасля 11 правальных матчаў

Хакеісты мінскага “Дынама” нарэшце выйгралі пасля 11 правальных матчаў

Хакеісты мінскага “Дынама” нарэшце выйгралі пасля 11 правальных матчаў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 1 лістапада яны гулялі на ільдзе “Мінск-Арэны” з кітайскім “Кунлунем” і адолелі сапернікаў з лікам 3:1.

Перамога давалася “зубрам” няпроста: яны здолелі адкрыць лік гульні толькі на 35-й хвіліне (адзначыўся Яўген Лісавец) і яшчэ праз дзве хвіліны Куінтан Хауден павялічыў перавагу — 2:0.

У трэцім перыядзе Дзмітрый Буйніцкі зрабіў лік 3:0, аднак затым камандзе давялося гуляць у меншасці, і “Кунлунь” гэтым скарыстаўся і закінуў адну шайбу. Зрэшты, гаспадары не далі кітайскай камандзе адыграцца: за 5 хвілін да фінальнай сірэны Дзяніс Казіёнаў давёў лік да 4:1. Такім ён у выніку і застаўся.

У суботу, 3 лістапада, “зубры” прымуць на сваім ільдзе “Барыс”, а на наступным тыдні паедуць гуляць з клубам “Сочы”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі