Хакеісты мінскага "Дынама" нечакана выйгралі ў маскоўскага "Спартака"

Хакеісты мінскага "Дынама" нечакана выйгралі ў маскоўскага "Спартака"

Перамогай скончылася для мінскіх дынамаўцаў сустрэча з маскоўскім "Спартаком" 21 студзеня. Хакейны матч прайшоў на "Мінск-Арэне" і завяршыўся перамогай гаспадароў з лікам 4:3 (1:1, 2:1, 1:1). 

У дынамаўцаў шайбы забілі Ігар Мартынаў (5), Шэйн Прынс (30), Яўген Дадонаў (36), Аляксандр Кітараў (41). 

Першы перыяд "зубры" завяршылі ўнічыю — 1:1. А другі пачалі з прапушчанай шайбы. Аднак "Дынама" здолела сабрацца і не толькі адыгралася, але і выйшла наперад — 3:2. У апошнім перыядзе каманды абмяняліся шайбамі, захаваўшы разрыў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі