Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі адзінаццаты матч запар
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі дома хабараўскаму "Амуру" з лікам 3:6 (0:2, 2:3, 1:1).
Гэта адзінаццаты запар матч у чэмпіянаце КХЛ, які прайграюць "зубры". Такім чынам, каманда зноў абнавіла свой антырэкорд па прайграных гульнях.
Шайбы ў дынамаўцаў закінулі Тэму Пулкінен (на 33-й хвіліне), Яўген Кавыршын (36), Андрэй Сцяпанаў (51).
Мінскае "Дынама" займае апошняе, 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі: каманда мае 12 ачкоў пасля 22 гульняў.
Наступную сустрэчу "зубры" правядуць 1 лістапада з пекінскім "Куньлунем".