Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ЦСКА з лікам 1:3
9 снежня ў рамках чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі "Дынама-Мінск" дома прымала лідара Заходняй канферэнцыі — маскоўскі клуб ЦСКА. Гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць гасцей (1:0, 1:0, 1:1).
Першую шайбу ў браму дынамаўцаў на другой хвіліне забіў Джэф Плат. Ён жа павялічыў разрыў на 36-й хвіліне, аформіўшы дубль.
Адзіную шайбу ў дынамаўцаў пад канец гульні (на 59-й хвіліне) забіў Джонатан Чычу. Але за 18 секундаў да заканчэння гульні Аляксандр Радулаў забівае ў пустую браму "Дынама" апошнюю шайбу сустрэчы.