Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі дома хабараўскаму "Амуру" — 0:2
Паразай скончылася для хакеістаў мінскага "Дынама" сустрэча з хабараўскім "Амурам". Матч, які прайшоў 16 студзеня ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ на "Мінск-Арэне", завяршыўся з лікам 2:0 на карысць гасцей.
Шайбамі ў гасцей вызначыліся Томаш Загорна (на 5-й хвіліне) і Алег Лі (на 18-й).