Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Лакаматыву" — 2:5 (відэа)
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Лакаматыву" з Яраслаўля — 2:5 (1:0, 0:2, 1:3). Гэта пятае паражэнне запар. Чарговы матч чэмпіянату КХЛ прайшоў у пятніцу на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці амаль 11 тысяч балельшчыкаў. А ўсё пачыналася для дынамаўцаў пазітыўна, яны выйгралі першы перыяд. Шайба на рахунку Куінтана Хаўдэна. Аднак у другім перыядзе госці перахапілі ініцыятыву, пакаралі гаспадароў пляцоўкі за памылкі ў абароне. У трэцім перыядзе "Лакаматыў" замацаваў сваю перавагу. Да таго ж гульню "Дынама" зламалі шматлікія выдаленні. Яшчэ адна шайба ў мінчукоў была на рахунку Дзмітрыя Буйніцкага.
У канцы другога перыяда 5+20 хвілін штрафнога часу атрымаў дынамавец Арцём Арцёмаў.
У нядзелю, 14 кастрычніка, "Дынама" прымае "Северсталь", пачатак у 17:00. Беларускі клуб — аўтсайдэр канферэнцыі "Захад". Турнірную табліцу гл. тут.
Гол Хаудена:https://t.co/bqIDHYVf1N
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 12 октября 2018 г.
Гол Картаева:https://t.co/RK69aXJDDY
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 12 октября 2018 г.
Рафиков отличился вот так:https://t.co/bKxWwZBQoE
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 12 октября 2018 г.
Гол Локтионова:https://t.co/4hxTrj9kn4
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 12 октября 2018 г.
Гол Алексеева:https://t.co/GuDpy4fuPn
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 12 октября 2018 г.
Гол Контиола:https://t.co/5keq4yiCjk
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 12 октября 2018 г.
Шайба Буйницкого:https://t.co/UrS4rB1yra
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 12 октября 2018 г.