Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі яраслаўскаму "Лакаматыву" — 3:6

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі яраслаўскаму "Лакаматыву" — 3:6

27 кастрычніка хакейны клуб "Дынама-Мінск" правёў выязны матч у гасцях у яраслаўскага "Лакаматыва" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Гульня скончылася пераканаўчай перамогай гаспадароў — 6:3 (2:1, 0:1, 3:1).

Першы перыяд хакеісты "Лакаматыва" закончылі з перавагай: на 6-й хвіліне шайбу забіў Ягор Аверын, на 19-й — Андрэй Лакціёнаў. Дынамаўцы змаглі закінуць толькі адну шайбу сапернікам — на 15-й хвіліне вызначыўся Аляксандр Мацярухін.

У другім перыядзе мінчукам удалося скараціць адставанне дзякуючы Мэту Элісану: на 27-й хвіліне ён забіў шайбу ў браму "Лакаматыва".

Аднак трэці перыяд стаў амаль катастрофай для дынамаўцаў. На 41-й хвіліне Брэндан Козун забіў трэцюю шайбу, на 43-й Максім Тэлбот павялічыў адрыў гаспадароў. На 45-й хвіліне Дзяніс Масалёў забіў пятую шайбу гасцям.

На 51-й хвіліне дынамавец Аляксандр Мацярухін адыграў адну шайбу, аформіўшы дубль у сустрэчы. Аднак дубль аформіў і хакеіст "Лакаматыва" Дзяніс Масалёў: на 54-й хвіліне ён забіў шостую шайбу ў браму "Дынама", паставіўшы такім чынам кропку ў сустрэчы.

Наступны матч "Дынама-Мінск" правядзе ў нядзелю, 30 кастрычніка, супраць падмаскоўнага "Віцязя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі