Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Сочы", Клінкхамер закінуў тройчы

Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Сочы", Клінкхамер закінуў тройчы

Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Сочы" — 5:2 (2:0, 2:0, 1:2). Гэта быў апошні матч хатняй серыі ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Дынамаўцы валодалі перавагай, на жаль, не рэалізавалі нямала выдатных момантаў. Шайбы закідваліся прыгожыя, на любы густ, у роўных складах, у большасці і ў меншасці. Яны на рахунку Мэта Элісана (12-я хвіліна), Роба Клінкхамера (19-я, у большасці, 32-я, у меншасці, 50-я, у большасці), Артура Гаўруса (26-я хвіліна). Госці закінулі дзве шайбы ў трэцім перыядзе. Спачатку ў большасці, калі шайба падскочыла ўверх і звалілася за спіну Бену Скрывенсу, а пасля і ў роўных складах.

Мінскае "Дынама" мае 40 ачкоў пасля 22 гульняў і займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі.

27 кастрычніка дынамаўцы згуляюць у гасцях з "Лакаматывам" з Яраслаўля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі