Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Авангарда" — 1:0

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Авангарда" — 1:0

Апошні ў гэтым годзе матч у чэмпіянаце КХЛ для хакеістаў мінскага "Дынама" атрымаўся ўдалым. У гасцях у омскага "Авангарда" выхаванцы Крэйга Вудкрафта атрымалі перамогу з лікам 1:0.

Адзіную шайбу ў гульні на 17-й хвіліне забіў Аляксандр Паўловіч, калі дынамаўцы гулялі ў большасці.

Гэта пятая запар перамога "зуброў" у КХЛ.

Пасля 42 матчаў "Дынама" мае 73 ачкі і займае чацвёртае месца сярод 14 камандаў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя тры гульні чэмпіянату КХЛ "Дынама" правядзе дома: 3 студзеня камнду чакае сустрэча са СКА (Санкт-Пецярбург), 5-га — з "Северсталлю" (Чарапавец), 7-га — з ЦСКА (Масква).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі