Хакеісты "Нёмана" перамаглі "Шахцёр" у авертайме — 1:0
Хакеісты гродзенскага "Нёмана" 28 сакавіка толькі ў авертайме перамаглі салігорскі "Шахцёр" з лікам 1:0 (0:0, 0:0, 0:0, 1:0). Такім чынам, у паўфінальнай серыі плэй-оф экстралігі гродзенцы выйшлі наперад — 3:2.
Шайбу, якая прынесла гродзенцам перамогу, забіў Павел Баярчук.
Лік у серыі ідзе да чатырох перамог. Наступная сустрэча пройдзе 30 сакавіка ў Салігорску.
Першым фіналістам плэй-оф экстралігі стаў мінскі хакейны клуб "Юнацтва".