Хакеісты "Нёмана" выйгралі ў мінскага "Юнацтва" — 1:0

Хакеісты "Нёмана" выйгралі ў мінскага "Юнацтва" — 1:0

22 верасня мінскае "Юнацтва" ў рамках экстралігі прымала ў сябе ў гасцях хакеістаў гродзенскага "Нёмана". Іх сустрэча завяршылася перамогай гасцей з лікам 1:0 (0:0, 0:0, 1:0).

На 52-й хвіліне гульні Сяргей Маляўка здолеў забіць адзіную шайбу ў браму гаспадароў. На заключнай хвіліне падапечныя Міхаіла Захарава гулялі ў большасці, але не змаглі рэалізаваць яе.

Гэта другая запар параза "Юнацтва" ў экстралізе.

Наступныя матчы ў дывізіёне А экстралігі пройдуць 25 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі