Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі швейцарцам — 2:4
10 лютага ў паўфінальным матчы Кубка Славакіі хакейная зборная Беларусі прайграла Швейцарыі — 2:4 (0:1, 2:1, 0:2). Беларусы доўгі час прайгравалі з лікам 0:2, але ў другім перыядзе высілкамі Вераб'я і Дзямкова здолелі яго зраўняць. Аднак швейцарцы на 52-й хвіліне выйшлі наперад, а чацвёртую шайбу ўжо закінулі ў пустую браму.
Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Карнавухаў, Асіпкоў; Сушко — Дастанка, Стэфановіч — Туркін — Парфеявец; Усціненка — Міцкевіч, Лапачук — Баярчук — Амбражэйчык; Чайка — Верабей, Дзямкоў — Шаранговіч — Когалеў; Іваноў — Ляўша; Васільчук — Бялевіч — Астанкоў.
У суботу беларуская зборная згуляе з алімпійскай зборнай Расіі ў матчы за 3-е месца, ён пачнецца ў 16.30.