Хакеісты зборнай Беларусі ў Казахстане прайгралі алімпійскай зборнай Расіі
Хакеісты зборнай Беларусі ў Казахстане прайгралі алімпійскай зборнай Расіі (не нацыянальнай зборнай РФ, а другой камандзе!) — 2:4 (0:2, 2:1, 0:1). Гэта другое паражэнне дружыны Міхаіла Захарава на турніры ў Нур-Султане з не самымі моцнымі сапернікамі. Напярэдадні было паражэнне ад гаспадароў пляцоўкі — 2:5.
У паядынку з расіянамі беларусы ў другім перыядзе змаглі зраўняць лік (вызначыліся Іван Драздоў і Ігар Мартынаў), але неўзабаве расіяне закінулі яшчэ дзве шайбы. Падрабязная справаздача з матчу змешчана на сайце hockey.by.
12 лютага зборная Беларусі згуляе на турніры апошні матч — з другой камандай Казахстана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.