Хлопец выгадна перапрадаў патроны для АК і трапіў пад варту
Яму пагражае 7 год калоніі з канфіскацыяй маёмасці.
26-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна ўзяты пад варту пасля спецыфічнай гандлёвай угоды — ён набыў і затым перапрадаў патроны калібра 5,45 мм для аўтамата Калашнікава. Ён купіў партыю боепрыпасаў у знаёмага, а потым частку з іх перапрадаў іншаму чалавеку ды пры гэтым завысіў кошт тавару ў пяць газоў.
Цяпер маладому чалавеку выставілі абвінавачанне ў незаконным набыцці, захоўванні, нашэнні і збыце боепрыпасаў. Такія дзеянні караюцца калоніяй тэрмінам да 7 год з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасці, паведамляе БелаПАН.