Хто не згуляе ў хакей? Ужо 4 краіны не хочуць ехаць на чэмпіянат у Мінску

Хто не згуляе ў хакей? Ужо 4 краіны не хочуць ехаць на чэмпіянат у Мінску

Лёс мінскай часткі чэмпіянату свету па хакеі — 2021 дагэтуль невядомы. Кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі кажа, што пытанне будзе вырашанае да канца студзеня. У той жа час шэраг краін заявіў пра тое, што ЧС не варта праводзіць у Беларусі. А той-сёй ужо агучвае намеры байкатаваць чэмпіянат, калі яго "пакінуць" Мінску.

Хто заклікае перанесці ЧС-2021 з Беларусі?

Фінляндыя

Адна з найбольш хакейных краін свету — Фінляндыя — супраць правядзення ЧС у Мінску. Прэм'ер-міністр Санна Марын кажа, што чэмпіянат у Мінску нельга праводзіць праз "вельмі складаную сітуацыю" з правамі чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі