Хто ён, той чалавек, які прыдумаў азначэнне "беларускі рок"?
29 верасня знанаму айчыннаму музычнаму крытыку, пісьменніку і паэту Вітаўту Мартыненку споўнілася б 60 гадоў. Чалавеку, які шмат зрабіў для папулярызацыі, падтрымкі і развіцця беларускамоўнай музыкі і культуры. З гэтай нагоды ў дзень народзінаў Вітаўта Мартыненкі сябры і калегі ладзяць канцэрт яго памяці.
У гэты дзень Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Алесь Камоцкі і іншыя героі кніг аўтара выступяць з акустычным канцэртам у палацы культуры імя Шарко.
Чым адметны Вітаўт Мартыненка і яго ўнёсак у беларускую музычную крытыку? Ці здолелі айчынныя музыканты скарыстацца тымі магчымасцямі, якія Вітаўт як журналіст ім адкрываў? Ці толькі сваёй крытыкай быў адметны Мартыненка?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць музыкант Андрэй Плясанаў і арганізатар канцэрта Алесь Мазанік.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".