На мяжы Украіны і Белгародскай вобласці РФ ішлі баі

Баі на ўкраінска-расійскай мяжы / Скрыншот з відэа
Баі на ўкраінска-расійскай мяжы / Скрыншот з відэа

22 траўня на мяжы Украіны і Белгародскай вобласці РФ ішлі баі. Украінскія крыніцы сцвярджаюць, што быў атакаваны расійскі КПП "Грайваран" і расіяне панеслі страты. Па гэтай версіі, аперацыю праводзяць расійскія добраахвотнікі (Рускі добраахвотніцкі корпус і легіён "Свабода Расіі"), якія ваююць на баку Украіны. Яны прыехалі на мяжу на бронеаўтамабілях. На КПП быў заўважаны нават танк. Расійскія добраахвотнікі пішуць, што вызвалілі населены пункт Казінка Белгародскай вобласці РФ, зайшлі ў Грайваран і "рухаюцца далей".

Губернатар Белгародскай вобласці спачатку заяўляў толькі пра "інфармацыйную атаку" і абстрэлы. Пазней расійскі бок паведаміў, што прарвалася "дыверсійна-разведвальная група УСУ".

Найхутчэй адбываецца "разведка боем", пасля якой падраздзяленне вернецца ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі