Інак з Жыровічаў і беларускі бард зладзілі паэтычную вечарыну ў Пінску
Творчая вечарына “Белыя крылы над краем сінім” прайшла ў Пінску. У вечарыне прынялі ўдзел насельнік Жыровіцкага манастыра — інак Мікалай (Бембель), вядомы як паэт Зніч, а таксама беларускі бард Андрэй Мельнікаў. Тэма хрысціянства была асноўнай ў песнях і вершах, якія прагучалі на імпрэзе. Мерапрыемства адбылося ў межах выставы “Беларусь праваслаўная”, якая зараз праходзіць у Пінску.