Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе 6 лістапада
Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе ў пятніцу, 6 лістапада. Цырымонія ўступлення на пасаду прэзідэнта Беларусі адбудзецца ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Жывая трансляцыя запланаваная на нацыянальных тэлеканалах, пачатак у 11.50.
Як інфармуе БЕЛТА, на інаўгурацыю запрошаныя больш за тысячу гасцей, у тым ліку і замежных. Лукашэнка прынясе прысягу і падпіша адпаведны дакумент. Пасля ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Дзяржаўнага сцяга.
Нагадаем, паводле звестак ЦВК, на прэзідэнцкіх выбарах у кастрычніку 2015-га Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 83%.
Фота: БЕЛТА