Інфакіёскі і банкаматы Прыёрбанка не будуць прымаць купюры па 100 долараў
Долары
Інфакіёскі, банкаматы і тэрміналы аўтаматычнага абмену валют Прыёрбанка з 1 лютага перастануць прымаць купюры наміналам 100 долараў, паведамляе прэс-служба банка.
Пры гэтым усе астатнія купюры ў прыладах самаабслугоўвання будуць прымацца ў звычайным рэжыме.
У банку падкрэсліваюць, што банкноту ў 100 долараў па-ранейшаму можна будзе зняць у банкаматах установы.
Аплаціць штосьці або папоўніцт рахунак купюрамі па 100 долараў можна ў аддзяленнях Прыёрбанка. Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.
Прычыну такой раптоўнай "нелюбові" да стодоларавых купюр у банку на называюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.