Інстытут вывучэння вайны: уплыў Прыгожына і “Вагнера” у Расіі зніжаецца

Яўген Прыгожын / GETTY IMAGES
Яўген Прыгожын / GETTY IMAGES

Расійскі фінансіст Яўген Прыгожын губляе ўплыў, вынікае з штодзённай справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны. Па ацэнцы Інстытута, Прыгожын пераацаніў “сваё значэнне ў расійскім войску”.

“Крэмль, напэўна, ужо паступова пазбывае яго прывілеяў. [Валер] Герасімаў і Міністэрства абароны Расіі таксама распачалі новыя высілкі па прафесіяналізацыі войска, высілкі, якія ў выпадку поспеху прывядуць да маргіналізацыі паралельных вайсковых фармаванняў, такіх як група Вагнера”, — гаворыцца ў ацэнцы Інстытута.

Аналітыкі мяркуюць, што і сам Прыгожын ужо адчувае, што губляе ўплыў. Гэтым яны тлумачаць яго нападкі сярод іншых на лідара нацыяналістычнага руху “Наваросія” Ігара Гіркіна, які паслядоўна крытыкуе дзеянні расійскага вайсковага кіраўніцтва.

Прыгожын таксама скрытыкаваў дэпутата Дзярждумы Расіі генерал-лейтэнанта ў адстаўцы Віктара Собалева і лідара ЛДПР Леаніда Слуцкага. Аналітыкі Інстытута вывучэнні вайны дапускаюць, што крытыка ўсіх траіх — спроба падарваць аўтарытэт тых, хто выступае за рэформу ва ўзброеных сілах, якая яшчэ больш маргіналізавала б ПВК.

У справаздачы мяркуецца, што звычайныя расійскія ўзброеныя сілы, напэўна, замяняюць знясіленыя сілы групы Вагнера на бахмуцкім кірунку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі