"Каб у Крамлі прызадумаліся": што Болтан напісаў у сваіх мемуарах аб Беларусі

Джон Болтан / Reuters​
Джон Болтан / Reuters​

Мемуары былога дарадцы Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана ўцяклі ў сеціва. Кніга "Пакой, дзе гэта адбылося" ("The Room Where It Happened") апынулася ў вольным доступе. Мы знайшлі там некалькі радкоў пра леташні візіт чыноўніка ў Мінск і варшаўскую сустрэчу на ўзроўні дзяржсакратароў Саветаў бяспекі, на якую ад Беларусі прыехаў Станіслаў Зась.

Болтан піша, што, арганізоўваючы ўсё гэта, хацеў паказаць, што роля ЗША ў рэгіёне будзе расці. Гэта пасланне было накіравана ў першую чаргу кіраўнікам былых савецкіх рэспублік, якія так ці інакш знаходзяцца пад каўпаком у Расіі.

Чыноўнік шкадуе аб тым, што пасля яго адстаўкі Белы дом змяніў курс, бо "было шмат усяго, што мы маглі б зрабіць як дыпламатычна, так і ў ваенных адносінах".

Што тычыцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая прайшла 29 жніўня 2019 года, Болтан ні словам не згадаў беларускі лён, які кіраўнік Беларусі перадаў у падарунак Дональду і Меланьі Трамп. Апісваючы сустрэчу, былы дарадца Трампа быў сур'ёзны, як звычайна:

"У Мінску, нягледзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка не асабліва меў поспех у галіне правоў чалавека, я хацеў даказаць, што ЗША не будуць проста назіраць, як Расія паглынае Беларусь, на што, падобна, сур'ёзна разлічвае Пуцін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі