Кабякоў: У Беларусі не плануецца павялічваць тарыфы на транспарт і сувязь

У Беларусі не плануецца павялічваць тарыфы на транспарт і сувязь. Пра гэта ў аўторак, 19 траўня, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Адбылося гэта на паседжанні ўраду, на якім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым квартале 2015 года.

"Для падтрымкі людзей ва ўмовах аб'ектыўна складанай сітуацыі на рынку працы ўрад не плануе павелічэнне тарыфаў на транспарт і сувязь, — цытуе словы Кабякова БЕЛТА. — Магчымасці індэксацыі тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі будуць разглядацца толькі ў звязцы з фактычным ростам заработнай платы".

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў краіне працягнецца "сістэмны маніторынг сітуацыі на спажывецкім рынку". Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што цэны кантралююцца, а ў выпадку неабходнасці "будуць уведзеныя новыя меры адміністратыўнага рэгулявання".

Кабякоў спыніўся і на праблеме своечасовай выплаты заробкаў. Ён заявіў, што затрымкі недапушчальныя. "Калі людзі грошы зарабілі, яны павінны іх атрымаць", — сказаў прэм'ер.

МВФ заклікае ўлады Беларусі "рэалізаваць смелую праграму рэформаў"

Сяргей Чалы: Улады Беларусі пагодзяцца на ўмовы МВФ

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі