Качанава выйшла на лёд з шайбай, але без клюшкі, "Дынама" прайграла

Наталля Качанава і хакей

Наталля Качанава і хакей / t.me/sovrep/

Наталля Качанава выйшла на лёд з шайбай, але без клюшкі. На матчы КХЛ паміж мінскім "Дынама" і "Амурам" кіраўніца Савета Рэспублікі зрабіла "сімвалічнае ўкідванне". Разам з Качанавай быў сумнавядомы член СР, экс-кіраўнік хакейнай федэрацыі Дзмітрый Баскаў.

Справа ў тым, што арганізатары гульні на "Мінск-Арэне" прысвяцілі яе лукашэнкаўскаму Нацыянальнаму сходу, які амаль нідзе не прызнаецца ў свеце, паколькі не мае легітымнасці. Не дзіўна, што "Дынама" ў выніку прайграла — 2:3 (у авертайме).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі