Кацярына Карстэн: Я не звярталася да Лукашэнкі — лічу гэта няправільным
У інтэрв'ю "Спортивной панораме" вядомая беларуская вяслярка Кацярына Хадатовіч-Карстэн распавяла пра свае сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
"У зносінах ён вельмі просты і сам просіць звяртацца наўпрост. Не ведаю, як іншыя спартсмены, але я не звярталася да яго асабіста. Лічыла гэта няправільным. На ўсіх сустрэчах ён нагадваў, што гатовы заўсёды асабіста дапамагчы. Аляксандр Рыгоравіч пільна сочыць за спортам і шмат зрабіў для яго развіцця ў Беларусі", — распавяла спартоўка.
Яна падкрэсліла, што кіраўнік Беларусі не толькі з'яўляецца прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, але і гуляе ў хакей, бегае на лыжах і лыжаролерах. "Усіх вядучых атлетаў Беларусі ён ведае асабіста", — дадала вяслярка.