Лукашэнка ўзнагародзіў Карстэн і Герасіменю
19 лістапада ў Мінску праходзіць Алімпійскі сход. Ім кіруе прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка. Ён уручыў узнагароды спартсменкам, якія ўжо завяршылі свае прафесійныя спартыўныя кар'еры — Кацярыне Карстэн і Аляксандры Герасімені. Гэта — ганаровыя знакі НАК "За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь". Былі адзначаны і высокія спартыўныя дасягненні, і вялікія заслугі ў папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця. Кіраўнік дзяржавы назваў Карстэн "легендай беларускага спорту".
"Высока цэнім вашы заслугі і шчыра радыя, што сваю будучыню вы звязваеце з нашым спортам", — цытуе словы Лукашэнкі sb.by. Ён паабяцаў падтрымку, каб ужо былыя спартсменкі паўдзельнічалі ў выхаванні новых чэмпіёнаў.
Карстэн — веславальшчыца, двухразовая алімпійская чэмпіёнка. Герасіменя — плыўчыха, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпіяды-2012 і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.