Беларускі заваявалі “бронзу” на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні
Парная двойка ў складзе Кацярыны Карстэн і Юліі Бычык прыйшла да фінішу трэцяй.
Выніковы час беларусак у фінале — 7:31.94. На ўсіх прамежкавых адрэзках дыстанцыі — 500 м, 1000 м і 1500 м яны былі трэцімі і на гэтай самай пазіцыі фінішавалі.
Чэмпіёнкамі Еўропы ў гэтай дысцыпліне сталі літоўкі Даната Вістартайтэ і Мілды Вільчукайтэ, срэбра ў прадстаўніц Польшчы — Магдалены Фуларчык і Наталіі Мадай.
Кантынентальнае першынства праходзіць у іспанскай Севільі.