Памёр першы трэнер двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі Кацярыны Карстэн
Анатоль Квяткоўскі / sb.by
Памёр заслужаны трэнер Беларусі па веславанні і настаўнік Кацярыны Карстэн Анатоль Квяткоўскі. Пра гэта паведамляе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Квяткоўскі быў трэнерам зборнай СССР і Аб'яднанай каманды на Алімпійскіх гульнях-1992 года. Акрамя таго, ён быў першым трэнерам Кацярыны Карстэн — двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі і шасціразовай чэмпіёнкі свету.
Развітанне з Аляксандрам Квяткоўскім адбудзецца заўтра з 15.00 да 16.00 у рытуальнай зале па адрасе вул. Кульман, 33а, распавялі ў Мінспорту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.