Кальцоў з'ехаў з "Салавата Юлаева" пасля размовы на павышаных танах
Канстанцін Кальцоў
Канстанцін Кальцоў пакінуў расійскі хакейны клуб "Салават Юлаеў" пасля размовы на павышаных танах, піша "Матч ТВ".
Былы трэнер падпісаў заяву аб звальненні, аднак прамога канфлікту ў яго ні з кім не было. Клуб не паспеў разлічыцца з Кальцовым, бо перажывае фінансавыя цяжкасці і выплата заробкаў супрацоўнікам істотна затрымліваецца.
Як распавядала Еўрарадыё, у ноч на 18 сакавіка 42-гадовы Канстанцін Кальцоў загінуў у адным з гатэляў Маямі, скочыўшы з гаўбца. Паліцыя паведаміла, што гаворка ідзе пра самагубства. У Маямі экс-хакеіст прыехаў на матчы сваёй сяброўкі, тэнісісткі Арыны Сабаленка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.