Каліноўцы развіталіся з загінулым байцом батальёна "Волат"
Падчас развітання / t.me/belwarriors/
Каліноўцы развіталіся з загінулым у баях з расійскімі акупантамі ва Украіне байцом батальёна "Волат". Яго прозвішча і пазыўны па-ранейшаму не называюцца.
"Мы правялі ў апошні шлях чалавека, які аддаў самае каштоўнае за свае ідэалы — сваё жыццё, — піша прэс-служба палка Каліноўскага. — Яго смерць назаўжды будзе ўпісана ў гісторыю Украіны і новай Беларусі".
Пра гібель чатырох каліноўцаў (трох байцоў батальёна "Літвін" і аднаго з "Волата") стала вядома 31 ліпеня. Іх імёны полк не раскрывае ў мэтах бяспекі.
У баях за Украіну ўжо загінулі больш за трыццаць беларускіх добраахвотнікаў з розных падраздзяленняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.