Каля 4 тысяч міліцыянтаў будуць сачыць за бяспекай у Мінску 3 ліпеня

Міліцыянты абяцаюць высокі ўзровень бяспекі на святочных мерапрыемствах з нагоды Дня незалежнасці 3 ліпеня, але просяць грамадзян быць пільнымі і паведамляць пра ўсе падазроныя прадметы.
Па словах першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандра Барсукова, у цэнтры Мінска 3 ліпеня будуць працаваць каля 4 тысяч міліцыянтаў.

Месцы правядзення святочных мерапрыемстваў будуць агароджаныя мабільнымі турнікетамі і ўваход на тэрыторыю будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты. У прыватнасці, у цэнтры Мінска будзе 17 такіх пунктаў з металадэтэктарамі.

Міліцыя плануе траціць на праверку кожнага чалавека ад 5 да 10 хвілін. На масавыя мерапрыемствы не будуць пускаць людзей у нецвярозым стане, са спіртнымі напоямі.

У радыусе 500 метраў ад месца правядзення мерапрыемстваў забаронена прадаваць спіртное, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі