Каля 5,5 тысяч маладых педагогаў атрымалі сёлета размеркаванне

Каля 5,5 тысяч выпускнікоў бюджэтных аддзяленняў педагагічных вну і каледжаў Беларусі атрымалі накіраванне на першае месца працы, паведамляе БЕЛТА. Размеркаваныя маладыя спецыялісты выйдуць на працу ад 16 жніўня. Усе заяўкі навучальных установаў задаволеныя — маладых спецыялістаў хопіць усім, адзначаюць у Міністэрстве адукацыі. Усім маладым педагогам павінны даць месцы ў інтэрнатах, ім павінны дапамагчы з арэндай жылля ці нейкім іншым чынам вырашыць кватэрнае пытанне.
 
У Міністэрства адукацыі адзначаюць, што апошнім часам расце колькасць маладых спецыялістаў-платнікаў, якія самі просяць размеркаваць іх на працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі