Каля 800 фільмаў: VOKA Smartfilm пачынае галасаванне за найлепшае мабільнае кіно
Постар фестывалю мабільнага кіно VOKA Smartfilm
21 сакавіка дзявяты Міжнародны фестываль мабільнага кіно VOKA Smartfilm завяршыў прыём конкурсных работ. Было пададзена 800 заявак з Беларусі і яшчэ 75 краін. Рэкардсменам стала Індыя — яе жыхары даслалі 111 конкурсных работ.
Сёлета фестываль праходзіць пад слоганам "Сезон (не)звычайных гісторый". Пераможцу будзе вызначаць прафесійнае журы. Паралельна з ім свой выбар зробіць журы народнае. Увайсці ў яго склад можна прайшоўшы адбор на сайце smartfilm.by з 6 красавіка. Акрамя таго, з 6 да 15 красавіка любы зарэгістраваны карыстальнік афіцыйнага сайта фестывалю VOKA Smartfilm зможа адказаць на пытанні анлайн-кінатэста. Тыя, хто пакажа найбольш высокі вынік, пройдуць у склад народнага журы і змогуць прагаласаваць за найлепшую, на іх погляд, работу з шорт-ліста. Кіраваць працай народнага журы будзе рэжысёр і сцэнарыст Улада Сянькова, якая вынесе фінальнае рашэнне з улікам вынікаў галасавання. Пераможца ў "народнай" намінацыі атрымае ў якасці ўзнагароды смартфон Apple iPhone 11 128GB.
Афіцыйнае падвядзенне вынікаў VOKA Smartfilm адбудзецца 16 красавіка 2020 года. Фестываль праводзіцца кампаніяй A1 пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Усе работы, якія ўвойдуць у прафесійны і народны шорт-лісты фестывалю, а таксама фільмы-пераможцы будуць даступныя для прагляду ў раздзеле Smartfilm відэасэрвісу VOKA.