Каля Масквы застрэлілі бізнесмена, ураджэнца Беларусі
Аляксандр Русецкі / iz.ru
У падмаскоўным Дамадзедава застрэлілі бізнесмена, ураджэнца Беларусі Аляксандра Русецкага. У аўторак цела 63-гадовага мужчыны знайшлі на паркоўцы ў салоне аўтамабіля Mercedes-Benz з прастрэленай галавой. Злачынцу шукаюць "найбольш вопытныя следчыя і крыміналісты", піша rtvi.com.
Высветлілася, што знік мабільны тэлефон забітага.
Русецкі быў гендырэктарам кампаніі "Инфорком", якая прадае аўтамабільныя запчасткі. Яна зарэгістраваная ў Дамадзедава, Аляксандр Русецкі валодаў 50%. Па выніках 2021-га выручка кампаніі склала каля 4,5 млн долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.