Каля МКАД знайшлі фрагменты сярэднявечных пабудоваў
З пачатку чэрвеня археолагі праводзяць раскопкі на тэрыторыі будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска.
Тэрыторыя сярэднявечнага паселішча паміж вёскамі Саламарэчча і Сукавічы каля рэчкі Чарняўка часткова была пашкоджаная землянымі работамі па будаўніцтве дарогі. Раскопкі там праводзяцца на плошчы 600 квадратных метраў, выкарыстоўваюцца металадэтэктары.
Археолагі выявілі калекцыю посуду, манет, металічных вырабаў і фрагменты гаспадарчых пабудоў сярэднявечнага паселішча, інфармуе БЕЛТА.