Каля Зямлі праляцеў астэроід "Антыхрыст"

Астэроід 2014 HQ124, названы навукоўцамі "Антыхрыстам", наблізіўся "на мінімальную адлегласць" да нашай планеты ўвечары 8 чэрвеня (у 21.30 паводле беларускага часу). Але прычынаў для трывогі не было — астраномы супакойвалі, што касмічны госць праляціць у 1,25 млн кіламетраў ад Зямлі. Гэта ўтрая больш, чым адлегласць да Месяца.



Як адзначае РІА "Новости", навукоўцы разлічылі арбіту гэтага астэроіда да 2200 года, і за гэты час ён не будзе ўяўляць небяспекі для Зямлі. Дарэчы, яго дыяметр складае ад 250 да 400 метраў. Такіх касмічных аб'ектаў на сённяшні дзень налічваецца 1484, і пагрозы сутыкнення з імі ў бліжэйшай будучыні няма.



Калі б "Антыхрыст" усё ж сутыкнуўся з нашай планетай, збіць яго зямляне не змаглі б. Але ёсць надзея, што ў будучыні з'явяцца тэхналогіі, якія дазволяць гэта зрабіць.



Фота — New York Post, Fotolia.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі