Каля Зямлі праляціць астэроід 2014 RC
Астраномы называюць яго невялікім, паколькі памер касмічнага цела складае каля 20 метраў.
Нягледзячы на гэта, астэроід можна будзе пабачыць нават з дапамогай невялікіх тэлескопаў.
Як інфармуе РІА "Новости", найбольшае збліжэнне 2014 RC з нашай планетай адбудзецца позна ўвечары 7 верасня. Астэроід праляціць над Новай Зеландыяй на вышыні прыкладна 40 тысяч кіламетраў. Гэта значыць, што ён будзе ўсяго за 4 км ад камунікацыйных і метэаспадарожнікаў.
Упершыню касмічнага госця пабачылі ўначы 31 жніўня. Нягледзячы на адсутнасць пагрозы для планеты, астраномы адзначаюць, што ў будучыні арбіта астэроіда зноў наблізіць яго да Зямлі. Таму спецыялісты бяруць пад кантроль далейшае перамяшчэнне 2014 RC.
Фота — AFP