Камісар ЕС: Адкрыццё офіса Еўракамісіі ўмацуе сувязі ЕС і грамадзянаў РБ
"Я шчыра спадзяюся, што адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва Еўракамісіі створыць умовы для далейшага развіцця нашых адносінаў", - заявіла камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы дабрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер. Нагадаем, сёння ў Бруселі было падпісанае Пагадненне паміж урадам
Беларусі і Еўракамісіяй аб заснаванні, прывілеях і імунітэтах
прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску.
Спадарыня Ферэра-Вальднер таксама выказала перакананне ў тым, што адкрыццё офіса Еўракамісіі будзе садзейнічаць ўмацаванню сувязяў паміж ЕС і грамадзянамі Беларусі. Яна нагадала пра прапановы Еўрасаюза Беларусі.
"Мы гатовыя зноў аднавіць адносіны з Беларуссю і развіваць іх, як толькі Беларусь прыме пэўныя істотныя крокі ў накірунку дэмакратызацыі", сказала Беніта Ферэра-Вальднер. Яна таксама нагадала, што чакае вызвалення Аляксандра Казуліна.
БелаПАН