Кампанія "Забудова" абвясціла пра банкруцтва

Адкрытае акцыянернае таварыства "Кіруючая кампанія холдынгу "Забудова" абвясціла пра банкруцтва. Рашэнне аб падачы ў суд заявы прыняў сход акцыянераў, паведамляе "Рэгіянальная газета".

Таварыства імкнецца вярнуць плацежаздольнасць, для гэтага ўваходзіць у працэдуру санацыі. Паводле заявы аб эканамічнай няздольнасці холдынгу, плацежаздольнасць кампаніі памяншаецца цягам апошніх гадоў. Яна не можа стабільна аплачваць рахункі і мае высокую фінансавую рызыку. Забяспечанасць уласнымі абаротнымі сродкамі не перавышае мінімальны дапушчальны ўзровень і працягвае памяншацца. Кампанія вінаватая крэдыторам каля 288 мільярдаў 313 мільёнаў рублёў. Запазычанасць па заробках і выхадной дапамозе перад работнікамі складае больш за чатыры мільярды рублёў.

Выканальніку абавязкаў генеральнага дырэктара даручылі падрыхтаваць і падаць у эканамічны суд Мінскай вобласці заяву аб распачацці працэдуры эканамічнай няздольнасці (банкруцтва).

Адзначым, што ў холдынгу працуе 1 357 чалавек у пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі