Каму (і дзе) у Беларусі можна паліць феерверкі і ўзрываць петарды ў Новы год

Бенгальскія агеньчыкі

Бенгальскія агеньчыкі / pixabay

Толькі тыя беларусы, якім ужо споўнілася 16 гадоў, могуць запускаць феерверкі на вуліцы, кажуць у Брэсцкім РАУС. І трэба адысці ад дамоў і ўвогуле любых жылых пабудоў хаця б на 150 метраў.

А падарваную ў двары дома і ў любым іншым грамадскім месцы петарду можна кваліфікаваць як дробнае хуліганства. За гэта можна атрымаць штраф ад 2 да 30 базавых велічынь, ці грамадскія працы, ці нават “суткі”.

А калі ваша петарда некаму нашкодзіла, гэта можа пагражаць крымінальнай адказнасцю. Тут могуць ужыць адразу тры крымінальныя артыкулы.

Бенгальскіх агеньчыкаў усё гэта не тычыцца — паліце!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі