Канада і Ірландыя не прызналі вынікі беларускіх выбараў

Канада і Ірландыя не прызналі вынікі беларускіх выбараў

Канада не прызнала вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Яна заклікае правесці новыя свабодныя і справядлівыя выбары. 

"Мы не прызнаем вынікі гэтых сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і заклікаем да свабодных і справядлівых выбараў", — напісаў у Twitter кіраўнік МЗС Франсуа-Філіп Шампань

Ён кажа, што пагаварыў з кандыдаткай у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай і выказаў падтрымку беларускаму народу.

Таксама Канада заклікае АБСЕ правесці пільнае расследаванне выбараў і асуджае "суровыя меры, якія прымяняюцца супраць мірных пратэстоўцаў".

Заява аб непрызнанні вынікаў беларускіх выбараў апублікаваная і на сайце МЗС Ірландыі. У дакуменце гаворыцца: "Вынікі не з'яўляюцца легітымнымі, пра што сведчаць запалохванні і затрыманні, якія мелі месца як да, так і пасля выбараў".

Міністр замежных спраў Ірландыі Сайман Ковені выказаў занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі пасля выбараў. Ён асудзіў парушэнні правоў чалавека, якія назіраюцца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Раней пра непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі заявіла МЗС Вялікабрытаніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі