Канада ўвяла санкцыі супраць суддзяў, пракурораў, начальнікаў калоній
Канада пашырыла санкцыі супраць афіцыйнага Мінска
Канада пашырыла санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. У "чорны спіс" трапіў 21 чалавек, які мае дачыненне да рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года.
У рашэнні канадскага ўрада гаворыцца, што санкцыі ўводзяцца супраць "беларускіх асобаў, якія маюць дачыненне або з'яўляюцца саўдзельнікамі адвольных арыштаў і затрыманняў, жорсткасці, запалохвання і празмернага прымянення сілы ў дачыненні да беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў, а таксама жорсткага абыходжання з імі пасля таго, як яны былі асуджаныя па ілжывых абвінавачваннях і зняволеныя ў турму".
Пад санкцыі канадскага ўрада трапілі наступныя асобы:
Руслан Машадзіеў — начальнік папраўчай калоніі №1, Наваполацк;
Сяргей Карчэўскі — начальнік рэжымнай часткі папраўчай калоніі №17, Шклоў;
Святлана Бандарэнка — суддзя Вярхоўнага суда;
Раман Бізюк — старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Мінска;
Андрэй Тарасевіч — суддзя суда Глыбоцкага раёна;
Ганна Асіпенка — суддзя суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйска;
Сяргей Маслюкоў — начальнік выхаваўчай калоніі, Бабруйск;
Яўген Бубіч — начальнік папраўчай калоніі №2, Бабруйск;
Юрый Васілевіч — начальнік папраўчай калоніі №14, Навасады, Барысаўскі раён;
Аляксандр Карніенка — былы начальнік папраўчай калоніі №17, Шклоў;
Андрэй Пальчык — былы начальнік папраўчай калоніі №1, Наваполацк;
Аляксандр Кароль — старшы пракурор аддзела Генпракуратуры;
Міхаіл Мурашкін — былы намеснік начальніка міліцыі — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Жодзінскага ГАУС;
Мікалай Максімовіч — намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Минскага аблвыканкама;
Валянціна Зянкевіч — суддзя Мінскага гарадскога суда;
Зінаіда Балаболава — суддзя суда горада Наваполацка;
Галіна Кніжонак — суддзя суда Мазырскага раёна;
Ганна Лявусік — суддзя суда Ленінскага раёна Гродна;
Генадзь Кудласевіч — суддзя суда Іванаўскага раёна;
Іна Паўлоўская — суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы;
Дзмітрый Бубенчык — суддзя суда Гомельскага раёна.
Усім ім забаронены ўезд у Канаду. Таксама Канада забараняе здзелкі з імі, забараняе грамадзянам у Канадзе і канадцам па-за межамі краіны займацца любой дзейнасцю, звязанай з маёмасцю гэтых людзей. Акрамя таго, забаронена прадастаўляць ім фінансавыя ці звязаныя з імі паслугі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.